BE RU EN

Пасля ўдару УСУ ў порце Бердзянска з'явілася зарыва і ўспыхнуў моцны пажар

  • 23.11.2024, 12:58

Акупанты заявілі пра прылёт «кіраванай ракеты».

Позна вечарам у пятніцу, 22 лістапада, акупаваны горад Бярдзянск, што на ўзбярэжжы Азоўскага мора, ускалыхнуў моцны выбух. Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па войсках РФ, піша «Дыялог.UA».

Першым пра здарэнне паведаміў дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка ў Telegram. Удар быў нанесены прыкладна ў 23.40 пятніцы.

«Бярдзянск. Порт. Як справы? Папярэдне, прылёт», – напісаў дарадца. Ужо раніцай ён удакладніў, што ўдар дасягнуў сваёй мэты. «Пасля выбуху было відаць зарыва і прыкметы пажару, які доўжыўся блізу паўгадзіны. У прыбярэжных раёнах Бярдзянска адчуваўся пах гарэлага», – напісаў Андрушчанка.

Крамлёўскі «губернатар» акупаваных частак Запарожскай вобласці Яўген Баліцкі пацвердзіў удар. Ён сцвярджае, што ўкраінцы ўжылі «кіраваную ракету», у выніку чаго ўзніклі «асяродкі загарання».

Наступствы ўдару цяпер удакладняюцца. Адзначым, што Расея актыўна выкарыстоўвае порт Бердзянска для забеспячэння акупацыйнага войска Расеі тэхнікай, зброяй, снарадамі і іншым. Акрамя таго, праз гэты хаб захопнікі вывозяць у РФ нарабаванае ва Украіне, у тым ліку зерне. Важна ўдакладніць, што Бердзянск знаходзіцца прыкладна за 100 км ад лініі фронту.

Апошнія навіны