BE RU EN

Кіроўная кааліцыя ў Польшчы вызначылася з кандыдатам на выбары прэзідэнта

  • 23.11.2024, 14:05

Ім стаў мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Кіроўная ў Польшчы «Грамадзянская кааліцыя» (Koalicja Obywatelska) вызначыла, што кандыдатам ад яе на прэзідэнцкіх выбарах налета будзе мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, паведамляе Wyborcza.

Рафал Тшаскоўскі перамог на пятнічных праймерыз (prawybory), якія праводзіліся сярод сяброў партый, якія ўваходзяць у «Грамадзянскую кааліцыю». За яго прагаласавалі 22126 чалавек (74,75% галасоў), ягоны апанент, кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі атрымаў 25,25%. Сікорскі звярнуўся да сваіх прыхільнікаў з заклікам безумоўна падтрымаць Тшаскоўскага на выбарах прэзідэнта.

Апошнія навіны