BE RU EN

Генеральны сакратар NATO ўпершыню сустрэўся з Трампам

  • 23.11.2024, 14:48

Яны абмеркавалі праблемы глабальнай бяспекі.

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ правёў першую сустрэчу з Дональдам Трампам пасля выбараў у ЗША. Яны абмеркавалі праблемы глабальнай бяспекі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба NATO.

Сустрэча Трампа і Рутэ адбылася ў пятніцу, 22 лістапада, у Палм-Біч, штат Флорыда.

Як зазначае прэс-служба NATO, яны абмеркавалі шэраг праблемаў глабальнай бяспекі, з якімі сутыкаецца Альянс.

Генеральны сакратар і ягоная каманда таксама сустрэліся з чальцамі групы нацыянальнай бяспекі новаабранага прэзідэнта ЗША і кангрэсмэнам Майкам Уолтцам, які можа стаць дарадцам Белага дому ў нацыянальнай бяспецы.

Нагадаем, гэта першая сустрэча генеральнага сакратара NATO з Дональдам Трампам пасля таго, як ён перамог на выбарах прэзідэнта ЗША.

Апошнія навіны