Ноў-хаў на фронце: Атамат на дроне расстрэльвае пяхоту расейцаў
- 23.11.2024, 15:06
Відэа з наваколляў Вялікай Навасёлкі ў Данецкай вобласці.
У раёне населенага пункта Вялікая Навасёлка ў Данецкай вобласці вораг рэгулярна праводзіць штурмавыя дзеянні. На гэты раз распачаў спробу прарыву пяхотай на некалькіх кірунках.
А на адрэзку нашага 3-га Механізаванага батальёна акупанты задзейнічалі бронегрупу, пад завязку забітую пяхотай. Калону «сустрэлі» падраздзяленні ўдарных БПЛА Асобнай прэзідэнцкай брыгады – «Хімеры», «Булава» і «NOVA».
Уся калона была поўнасцю знішчаная, тэхніка спаленая дашчэнту, ліквідаваныя многія акупанты. Тых, каму ўдалося ўцячы з падбітай тэхнікі, дабівалі мінамётамі, FPV-дронамі і скідваннямі, а таксама ноў-хаў падраздзялення «Булава» – аўтаматам на дроне, паведамляе Цензор.НЕТ.