З'явіліся новыя дэталі ўдару Storm Shadow па бункеры з расейскімі генераламі.
- 23.11.2024, 20:13
Шмат забітых і параненых акупантаў.
Удар ракетамі Storm Shadow па Мар'іна Курскай вобласці па падземным аб'екце санаторыя Упраўленне справамі прэзідэнта Расеі прывёў да значных страт сярод расейскіх і паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, паведаміла выданне Defense Express.
Яно нагадвае, што характар цэлі і ўжыванне некалькіх крылатых ракет пераканаўча сведчылі аб тым, што мэтай нападу было ўразіць сход высокапастаўленага расейскага і паўночнакарэйскага камандавання.
Defense Express піша, што неафіцыйныя пацверджанні гэтай паразы пачалі з'яўляцца праз дзень пасля ўдару. Між іншым, Telegram-канал "Дасье Шпіёна" паведаміў, што ў выніку ўдару па камандным пункце загінула 18 вайскоўцаў, а яшчэ 33 былі параненыя. Сярод параненых было трое паўночнакарэйскіх вайскоўцаў: двое афіцэраў і жанчына-медык, хаця, імаверна, яна была перакладчыкам, адзначае выданне.
Акрамя таго, сярод пацярпелых шматлікія расейскія афіцэры Паўднёвай і Усходняй вайсковых акруг, адна з якіх — генерал-лейтэнант Валерый Саладчук, першы намеснік камандуючага Ленінградскай вайсковай акругай, былы камандуючы 1-ым армейскім корпусам так званага "ДНР" у 2014 годзе.
Таксама паведамляецца, што падчас абясшкоджвання боепрыпасаў, якія не ўзарваліся, былі параненыя 13 расейскіх сапёраў, сярод якіх намеснік начальніка штаба 88-й асобнай механізаванай брыгады.
"Прысутнасць такога высокапастаўленага персаналу падчас зачысткі пасля ўдару можа сведчыць аб тым, што ахвярамі з'яўляюцца не толькі афіцэры і адзін генерал", – мяркуе Defense Express.