BE RU EN

Паміж Расеяй і Іранам выліўся дыпламатычны скандал

  • 23.11.2024, 21:31

У расейскай Казані паліцыя збіла двух іранскіх студэнтаў.

Іран накіраваў ноту пратэсту МЗС РФ праз збіццё і затрыманне паліцыяй двух іранскіх студэнтаў у горадзе Казань.

Пра гэта паведамляе іранскае інфармагенцтва SNN.

Паліцыя прыбыла на месца праз бойку паміж студэнтамі падчас падаўжэння віз у Казанскім федэральным універсітэце.

Двое студэнтаў былі збітыя і затрыманыя.

Генконсульства Ірана ў Казані накіравала ноту пратэсту МЗС РФ "у сувязі з жорсткім абыходжаннем з боку паліцыі да іранскіх студэнтаў і патрабаваннем падачы тлумачэнняў што да прычын інцыдэнту і непрафесійнага ўдзелу ў справе мясцовай паліцыі".

Апошнія навіны