З'явіліся падрабязнасці страшнага ДТЗ у Лідскім раёне
- 23.11.2024, 21:44
Загінулі чатыры чалавекі.
У Лідскім раёне ў выніку аварыі загінулі чатыры чалавекі.
Прэс-служба МУС паведаміла, што 61-гадовы кіроўца, паводле папярэдняй інфармацыі, заснуў за стырном і страціў кіраванне аўтамабілем, пасля чаго Opel з'ехаў за межы праезнай часткі, дзе ўчыніў наезд на дарожную агароджу.
Потым аўто неаднаразова перакулілася.
У выніку ДТЗ загінулі чатыры пасажыры: дзеці 7 і 17 гадоў, дзве жанчыны 55 і 68 гадоў.