У Румыніі праходзяць выбары прэзідэнта
- 24.11.2024, 10:09
Сацапытанні ўказалі на двух фаварытаў.
Прэзідэнцкія выбары праходзяць у Румыніі ў нядзелю, 24 лістапада. Стартаваў першы тур галасавання.
Пра гэта паведамляе Digi24.
Сёння ў Румыніі пачалі выбіраць новага прэзідэнта. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся а 07:00 паводле мясцовага часу і закрыюцца а 21:00.
У Румыніі афіцыйна зарэгістравана крыху больш за 19 млн выбарцаў. З іх амаль мільён жыве за мяжой. У іншых краінах галасаванне пачалося яшчэ ў пятніцу. Усяго для галасавання адкрылі блізу 19 тысяч участкаў.
У першым туры прэзідэнцкіх выбараў у бюлетэні ўнеслі 14 кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Адзін з кандыдатаў, былы прэм'ер-міністр Румыніі Людовік Орбан, зняўся з выбараў. Ён заклікаў падтрымаць лідара правацэнтрысцкага апазіцыйнага Саюза выратавання Румыніі (USR) Алену Ласконі.
Паводле звестак сацапытанняў, лідаруюць левы прэм'ер-міністр Румыніі Марчэл Чалаку і кіраўнік апазіцыйнай ультраправай партыі AUR Джорджэ Сіміён, які падазраецца ў сувязях з РФ.
Гэта былі дзявятыя прэзідэнцкія выбары ў Румыніі пасля рэвалюцыі 1989 гады. За апошнія 35 гадоў у краіне былі чатыры прэзідэнты: Іён Іліеску, Эміль Канстанцінеску, Траян Бэсэску і Клаўс Ёганіс. Апошні быў прэзідэнтам два тэрміны і не можа ўдзельнічаць у выбарах гэтага года.