У Магілёве заўважылі ката, які ведае правілы дарожнага руху
- 24.11.2024, 14:44
Відэафакт.
Кот у Магілёве перайшоў праезную частку згодна з ўсімі правіламі. Спачатку спыніўся перад пераходам, паглядзеў па баках, пераканаўся, што аўто спынілася, а затым спакойна перабег на іншы бок.
Відэа, знятае ў Магілёве, сабрала амаль 300 тысяч праглядаў у цік-току. У каментарах людзі пішуць, што і без нумароў на аўто, што стаіць побач, зразумела: гэта Беларусь.
Іншыя кажуць, што кіроўцу відавочна пашанцавала з пешаходам: іншы кот мог бы легчы пасярод дарогі і пачаць займацца сваімі справамі.
Ёсць і тыя, хто ўспамінае вядомую прымету пра чорнага ката, які перабягае дарогу. Іншыя, праўда, спрачаюцца: у ката на відэа белыя лапкі, таму ўсё будзе добра.