BE RU EN

У Пакістане ў Лукашэнкі могуць быць праблемы

  • 25.11.2024, 10:07

Краіну ахапілі масавыя пратэсты.

Лукашэнка зробіць афіцыйны візіт у Пакістан з 25 да 27 лістапада. У нядзелю ўвечары ў Ісламабад прыбыла дэлегацыя з Беларусі ў складзе 68 чалавек.

У краіне, куды ляціць Лукашэнка, пачаліся масавыя пратэсты.

Партыя PTI заклікала да доўгага маршу ў Ісламабад, каб патрабаваць выканання трох патрабаванняў: вызваленне зняволенага заснавальніка партыі і іншых лідараў, супраць меркаванага «скрадзенага мандата» падчас выбараў 8 лютага і аднаўленне судовай сістэмы шляхам скасавання нядаўняй 26-й папраўкі да Канстытуцыі, якая дала заканадаўцам больш паўнамоцтваў у прызначэнні галоўных суддзяў.

Тысячы аўтамабіляў у велізарнай калоне прыхільнікаў Імра Хана, лідара PTI, накіроўваюцца ў Ісламабад, патрабуючы яго вызвалення пасля больш чым года адвольнага затрымання.

«Візіт Лукашэнкі будзе незабыўным», - піша палітолаг Зміцер Балкунец.

Апошнія навіны