УСУ ліквідуюць салдат КНДР на фронце: з'явіліся падрабязнасці
- 25.11.2024, 10:21
Паўночнакарэйцы ваююць з падробленымі дакументамі.
У Курскай вобласці Расейскай Федэрацыі цяпер знаходзяцца больш за 11 тысяч вайскоўцаў Паўночнай Карэі, піша unian.net.
Начальнік Генштаба УСУ Анатоль Бергілевіч заявіў у эфіры тэлемарафону, што жаўнеры КНДР ужо ўдзельнічалі ў баях супраць УСУ. Ён расказаў, якіх менавіта вайскоўцаў агрэсар перакінуў у Курскую вобласць.
«Гэта ў асноўным падраздзяленні агульнавайсковыя. Яны пад выглядам карэннага насельніцтва Далёкага Усходу. З адпаведнымі дакументамі. Падрыхтаваныя, каб весці аперацыі ў еўрапейскай частцы», - адзначыў начальнік Генштаба УСУ.