BE RU EN

Кіпр задумаў уступіць у NАТО

  • 25.11.2024, 12:45

І ўжо пачынае абмеркаванне гэтага праекта.

Кіпр надумаў далучыцца да Паўночнаатлантычнага альянсу, паведамляе грэцкае выданне Kathimerini са спасылкай на інфармаваныя крыніцы. Са звестак газеты, прэзідэнт Кіпра Нікас Хрыстадулідзіс абмеркаваў перспектыву далучэння краіны да NАТО з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам падчас кастрычніцкай сустрэчы ў Вашынгтоне.

Стораны надалі асаблівую ўвагу мадэрнізацыі абароннага патэнцыялу Кіпра для адпаведнасці стандартам NАТО. Нікасія перакананая, што валоданне неабходнай інфраструктурай і патэнцыялам робіць краіну прывабнай для Вашынгтона, адзначае Kathimerini. Акрамя таго, Кіпр звярнуўся да ЗША з просьбай аб закупцы вайсковай тэхнікі, а таксама выказаў жаданне адпраўляць сваіх афіцэраў Нацыянальнай гвардыі на навучанне ў амерыканскія вайсковыя акадэміі.

Дарадца Белага дома ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван пацвердзіў наяўнасць у Кіпра доўгатэрміновага і стратэгічна абгрунтаванага плана інтэграцыі ў NATO. З ягоных слоў, у Вашынгтоне гэты план называюць “бяспройгрышным варыянтам”. Ключавымі элементамі плана з'яўляюцца прагрэс у кіпрскім урэгуляванні і паляпшэнне стасункаў паміж Кіпрам і Турцыяй.

Новая роля Кіпра ў “амерыканскай стратэгіі для рэгіёну" знаходзіць адлюстраванне ў інтэнсіўных кантактах Хрыстадулідзіса з прадстаўнікамі рэспубліканскай большасці ў Кангрэсе ЗША, якія адбыліся адразу пасля перамогі Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах, піша Kathimerini. Паводле інфармацыі газеты, у тэлефонных перамовах з сэнатарамі, блізкімі да абранага прэзідэнта, абмяркоўвалася захаванне і ўзмацненне значнасці Кіпра ў рэгіянальнай палітыцы. Праект уступлення ў NATO быў таксама абмеркаваны Хрыстадулідзісам з генеральным сакратаром арганізацыі Маркам Рутэ.

Апошнія навіны