BE RU EN

УСУ ўдарам ATACMS ліквідавалі пяць расейскіх афіцэраў

  • 25.11.2024, 15:36

У іх ліку — камандзір дывізіёна і начальнік штаба.

Украінскія войскі 23 лістапада нанеслі ўдар па зенітна-ракетным комплексе «С-400» у Вялікім Жырове Курскай вобласці.

Удар быў нанесены трыма балістычнымі ракетамі ATACMS, піша інсайдэрскі канал “Дасье шпіёна".

Комплекс быў у небаявым стане, знаходзіўся на рамонце. У выніку ўдару была знішчана радыёлакацыйная станцыя і дзве пускавыя ўстаноўкі.

Загінулі пяць афіцэраў, у тым ліку камандзір дывізіёна і начальнік яго штаба. Таксама смяротныя раненні атрымалі трое супрацоўнікаў АТ “Алмаз-Антэй", якія займаліся рамонтам ЗРК.

Апошнія навіны