Жыхары Менска ўчынілі гарачыя спрэчкі, які раён сталіцы самы лепшы
- 25.11.2024, 20:05
Відэа.
Агент нерухомасці склаў спіс раёнаў і папрасіў выпадковага мінака паводле прынцыпу «батлаў» пакідаць толькі аднаго пераможцу. Трыўмфатар бітвы «спальнікаў» выклікаў гарачыя спрэчкі ў TikTok, піша CityDog.
На думку мінака, з якім гутарыў ціктокер, «Менск Свет» лепшы за Серабранку і Чыжоўку. Аднак Малінаўка лепшая за «Менск Свет» і прайшла далей, перамогшы Каменную Горку, Шабаны і Курасоўшчыну.
У фінал батла выйшаў Лебядзіны, які, на думку хлопца, лепшы за Малінаўку, раён вакзала і нават Лошыцы з Зялёным Лугам.
Як вынік, круцейшы за ўсе раёны, на думку беларуса, Лебядзіны. Але ягоны выбар спадабаўся далёка не ўсім.
У каментарах пад відэа ў TikTok карыстальнікі разышліся ў меркаваннях. Адна дзяўчына напісала, што «як чую “Менск Свет”, адразу ванітны рэфлекс спрацоўвае». Ёсць меркаванне, што «толькі Зялёны Луг» можна называць найлепшым раёнам. «А Уручча дзе? Мне здаецца, адзін з найлепшых раёнаў», – мяркуе іншы каментатар. Таксама было меркаванне, што «ў Малінаўцы вада агідная».