Беларус Шаранговіч падоўжыў галявую серыю ў НХЛ да трох матчаў
- 26.11.2024, 10:51
Нападнік закінуў у вароты Атавы.
Беларускі нападнік "Калгары" Ягор Шаранговіч закінуў шайбу ў вароты "Атавы" ў матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. Яна, праўда, не дапамагла "Флэймз" разжыцца баламі ў сталіцы Канады.
Атава — Калгары — 4:3 (Годэт, 17:05, Батэрсан, 23:18 — бол., Рэйнхардт, 33:17, Б.Ткачук, 41:14 — бол.; Юберда, 14.32 — бал., 59:21 , Шаранговіч, 35:27).
У каманды Шаранговіча перарвалася чатырохматчавая пераможная серыя. Пры гэтым вызначальную шайбу супраціўнік закінуў у пачатку трэцяга перыяду ў большасці, калі зорка Betera знаходзіўся на лаўцы штрафнікоў за ўдар локцем.
У гэтым паядынку форвард з Беларусі зарабіў два выдаленні - удвая больш, чым за папярэднія 14 сустрэч.
Усяго ў Шаранговіча 19 хвілін 38 секунд гульнявога часу, 7 кідкоў у браму (больш за ўсіх у камандзе), 2 заблакаваныя стрэлы, 50-адсоткавы паказчык пераможных укідванняў (1 з 2) і паказчык карыснасці "+1".
У гэтым сезоне Ягор мае 5+1 па сістэме "гол+пас" у 15 матчах.
"Калгары" на 4-й пазіцыі ў табліцы Заходняй канферэнцыі. У яго 27 балаў пасля 22 гульняў.