BE RU EN

Кіраўнік СВР РФ палохае беларускі рэжым каліноўцамі, ЦРУ і MI-6

  • 26.11.2024, 11:30

А таксама войскамі NАТО.

Дырэктар Службы замежнай выведкі (СЗВ) Расеі Сяргей Нарышкін заявіў, што ЦРУ і MI-6 хочуць выкарыстоўваць полк імя Каліноўскага для "дэстабілізацыі ў Беларусі".

Ён не ўдакладніў, адкуль у яго гэтая інфармацыя.

У сваю чаргу дырэктар ФСБ Расеі Аляксандр Бортнікаў заявіў, што няўхільна расце пагроза з боку NАТО.

“Ваенная пагроза з боку NАТО няўхільна ўзрастае. Альянс замацоўваецца на межах "саюзнай дзяржавы" Расеі і Беларусі, паскоранымі тэмпамі ўкараняецца ў Арктычны і Балтыйскі рэгіёны, імкнецца пашырыць баявыя, выведвальныя і лагістычныя магчымасці ў Чорным моры, адшуквае спосабы атрымання доступу да Каспія", — адзначыў дырэктар расейскай ФСБ.

Апошнія навіны