BE RU EN

У Нацыянальным музеі знойдзены невядомы партрэт караля Уладзіслава Вазы

  • 26.11.2024, 14:13

Партрэт быў створаны ў першай палове XVII стагоддзі.

Беларускія даследчыкі выявілі партрэт караля Уладзіслава Вазы пад карцінай невядомага аўтара, піша тэлеграм-канал «Беларуская навука».

У Нацыянальным мастацкім музеі пад інвентарным нумарам КП-1430 захоўваецца «Партрэт юнака ў шырокім капелюшы з пяром».

У часопісе Spectrochimica Acta Part A з'явілася даследаванне калектыву беларускіх аўтараў (Інстытут фізікі, тэхналагічны ўніверсітэт Труа і інш.), прысвечанае гэтай карціне. Яны знайшлі пад гэтым творам яшчэ адзін партрэт. Мастацтвазнаўчае даследаванне дазваляе меркаваць, што там намаляваны кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў Ваза.

Паведамляецца, што партрэт быў створаны ў першай палове ХVІІ стагоддзя. Пазней, у сярэдзіне таго ж стагоддзі, на яго аснове стварылі новую карціну. Мяркуецца, што гэта можа быць партрэт пазашлюбнага сына караля Уладзіслава Канстанціна Вазы.

Падкрэсліваецца, што вынікі комплекснага спектраскапічнага аналізу не супярэчаць гіпотэзе мастацтвазнаўцаў.

Апошнія навіны