BE RU EN

За ноч у Беларусь заляцелі 17 «Шахедаў»

  • 26.11.2024, 14:47

Авіяцыя ВПС РБ паднімалася ў неба тры разы.

Уночы 26 лістапада было зафіксавана мінімум 17 заходаў расейскіх дронаў-камікадзэ ў Беларусь з Украіны.

Дроны праходзілі праз «Беларускі калідор», рухаліся ў бок Лоева, Брагіна, Рэчыцы, Мазыра і Ельска, а адзін з іх заляцеў паўторна, піша «Беларускі Гаюн».

Першы заход адбыўся а 22:26, дрон рухаўся ў бок Лоева і далей ішоў глыбей у Беларусь у кірунку Васілевічаў (паміж Рэчыцай і Мазыром), пасля чаго знік.

Далей дроны заходзілі: у 23:05, 23:19, 23:30, 23:56, 00:32, 01:00, 01:14, 01:25, 02:23, 02:31, 02:33, 02 :43, 02:51 (2 шт), 03:06 і 03:23.

«Шахед» а 23:56 заляцеў праз Асарэвічы, праз 10 хвілін вярнуўся на Кіеўскае вадасховішча, развярнуўся над Украінай і зноў заляцеў у Беларусь ужо праз Любеч і паляцеў на Рэчыцу. Акрамя таго, два «Шахеды» маглі быць збітыя ў Мазырскім раёне а 03:10 — яны зніклі адначасова каля Мазыра.

За ноч начная авіяцыя ВПС РБ паднімалася тры разы. Паводле звестак Паветраных сіл УСУ, над тэрыторыяй Беларусі было лакальна страчана 5 БПЛА.

Апошнія навіны