«Ці можа сусед па лецішчы накіроўваць камеру відэаназірання на мой надзел?»
- 26.11.2024, 16:05
Растлумачыла юрыстка.
Сусед па дачным надзеле ўсталяваў камеры відэаназірання. Адна з іх накіраваная такім чынам, што можна ўбачыць усё, што адбываецца ў мяне ў двары. Гэта законна?
Спытаў у «АіФ» чытач з Дзяржынска.
Не, гэта незаконна, патлумачыла адвакатка юрыдычнай кансультацыі Цэнтральнага раёна Менска Крысціна Якута-Марчук.
Пры размяшчэнні камер відэаназірання патэнцыйна можа мець месца незаконны збор інфармацыі аб асабістым жыцці суседзяў, што, зразумела, не дапушчаецца без іх згоды. Важна, каб усталяванне камер адпавядала правамерным мэтам – абараніць сваю маёмасць ад замахаў. Рэкамендуецца спачатку пагаварыць з суседам, каб ён ліквідаваў парушэнне. Калі пытанне не ўрэгулюецца мірна, можна звярнуцца ў міліцыю, суд.