Тры новыя станцыі метро адчыняць у Менску
- 26.11.2024, 20:02
Калі?
Тры новыя станцыі метро ўвядуць у эксплуатацыю да канца года, паведаміў старшыня Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
Гаворка ідзе пра станцыі «Аэрадромная», «Немаршанскі Сад» і «Слуцкі Гасцінец».
«Як пасажыры вы зможаце ўжо хутка на іх пабываць. Паралельна будуецца адрэзак ад плошчы Бангалор да вул. Мельнікайтэ», – дадаў Кухараў, якога цытуе «Менская праўда».
Нагадаем, у Менску прадаўжаецца будаўніцтва зялёнай (Зеленалужскай) веткі метро.
Пасля запуску новых станцый трэцюю лінію плануюць пусціць у бок Зялёнага Лугу і пабудаваць яшчэ чатыры станцыі – «Прафзвязная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы Народаў».