BE RU EN

У сталіцы Пакістана масавыя сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй

  • 26.11.2024, 21:45

У Ісламабадзе з візітам знаходзіцца Лукашэнка.

У Ісламабадзе пратэстоўцы, якія патрабуюць вызвалення былога прэм'ер-міністра Пакістана Імрана Хана, у аўторак, 26 лістапада, уступілі ў сутыкненні з сіламі бяспекі каля будынка парламента. Паводле звестак лекараў дзвюх гарадскіх лякарняў, мінімум шэсць чалавек загінулі, яшчэ блізу 50 атрымалі раненні ў выніку сутычак паліцыі з дэманстрантамі.

Паводле інфармацыі мясцовых уладаў, загінулі чатыры супрацоўнікі службаў бяспекі. Кіраўнік МУС краіны Мохсін Накві запатрабаваў не весці ніякіх перамоваў з дэманстрантамі. Быў ужыты слезацечны газ.

Імран Хан, які знаходзіцца ў турме, заклікаў сваіх прыхільнікаў не сыходзіць з вуліцаў, «пакуль патрабаванні не будуць выкананыя». Экс-кіраўнік пакістанскага ўраду напісаў у сацсетцы X, каб мітынгоўцы «адстойвалі свае правы», «удзельнічалі ў мірных пратэстах».

Прыхільнікі найбуйнейшай апазіцыйнай партыі «Рух за справядлівасць» (PTI) Хана заяўляюць, што не баяцца сутыкненняў з праваахоўнікамі. «Мы прайшлі праз усе перашкоды і боль за Імрана Хана, які змагаецца за правы народа, і мы не сыдзем адсюль, пакуль яны не вызваляць Хана, – сказаў a target="_blank" href=https://www.dw.com/ru/v-pakistane-est-pogibsie-i-ranenye-v-stolknoveniah-demonstrantov-s-policiej/a-70892878>DW Аднан Хан, адзін з удзельнікаў пратэстаў і прыхільнік PTI. – Мы гатовыя памерці за Хана».

Для абароны дыпмісій ва ўрадавы квартал («чырвоную зону»), дзе размешчаныя рэзідэнцыі прэзідэнта, прэм'ер-міністра, МЗС, МУС, парламент, Вярхоўны суд і дыппрадстаўніцтвы, былі накіраваныя вайскоўцы.

Апошнія навіны