Байдэн папрасіў у Кангрэса $24 мільярды для Украіны
- 27.11.2024, 9:17
Для ўзмацнення вайсковай падтрымкі.
Дзейны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн звярнуўся да Кангрэса з заклікам выдаць Украіне дадатковыя 24 млрд даляраў. Для ўзмацнення вайсковай падтрымкі.
Пра гэта паведамляе New York Post.
Згодна з запытам, які атрымала другое вышэйзгаданае выданне, адміністрацыйна-бюджэтная ўправа Белага дома выказала меркаванне, што Кангрэс мог бы ўключыць гэтую дапамогу ў пакет пастаноў, каб пазбегнуць рызыкі спынення падтрымкі пры змене прэзідэнцкай адміністрацыі.
Некалькі заканадаўцаў азнаёміліся з прапановай у панядзелак. Яна прадугледжвае, што з вышэйзгаданай сумы 24 млрд. даляраў, 8 млрд. пойдзе на Ініцыятыву дапамогі ў сферы бяспекі Украіны, для фінансавання кантрактаў амерыканскіх кампаній на пастаўку ўзбраенняў. Астатнія 16 млрд павінны пайсці на папаўненне запасаў узбраення ЗША.
Аднак некаторыя рэспубліканцы ўжо выступілі ў абурэннем наконт паведамлення аб просьбе. Напрыклад, сэнатар Майк Лі - рэспубліканец са штата Юта.
«Джо Байдэн толькі што аддаў 4,7 млрд даляраў падаткаплатнікаў, у аднабаковым парадку «дараваўшы» крэдыты Украіне. Кангрэс не павінен дарыць яму бясплатны падарунак для далейшага сабатажу мірных перамоў прэзідэнта Трампа на выхадзе за дзверы. Усе патрабаванні Байдэна аб фінансаванні павінны быць адхіленыя», - напісаў ён у сацсетцы Х.