BE RU EN

У Менску пад коламі цягніка загінуў 58-гадовы мужчына

  • 27.11.2024, 10:07

Мянчук ішоў па рэйках.

Мянчук загінуў пад коламі цягніка на прыпыначным пункце "Курасоўшчына". Са звестак следства, мужчына ішоў па рэйках, але не паспеў сысці з дарогі перад цягніком, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Увечары 26 лістапада на прыпыначным пункце "Курасоўшчына" ў выніку наезду цягніка смяротна траўмаваны 58-гадовы мужчына.

Следчымі выяўлена, што мянчук ішоў па рэйках і, калі заўважыў набліжэнне цягніка, паспрабаваў пазбегнуць сутыкнення з ім, але не паспеў.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

Апошнія навіны