Марозіва Курскага холадакамбіната забаранілі прадаваць у Беларусі
- 27.11.2024, 11:05
Забарона будзе дзейнічаць з 29 лістапада.
У Беларусі забаранілі прадаваць расейскае марозіва з водарам ванілі, якое выпускае Курскі холадакамбінат. Яно з'явілася ў спісе небяспечнай прадукцыі.
Марозіва не прайшло праверку на бяспеку. У ім выявілі тлушчы расліннага паходжання, якія недапушчальныя пры вытворчасці марожанага «Пламбір».
Забарона будзе дзейнічаць з 29 лістапада.
Раней, з 26 лістапада, у Беларусі забаранілі прадаваць два тыпы марозіва ад расейскай кампаніі «Фабрика грёз».