BE RU EN

Улады ўвялі чарговыя змены для гандлю

  • 27.11.2024, 12:46

Што яны азначаюць для пакупнікоў і бізнэсу.

Урад перанёс тэрміны, калі ў Беларусі ўвядуць адсочвальнасць і маркіроўку некаторых тавараў. Пра гэта паведамляе «Зеркало» са спасылкай на Міністэрства падаткаў і збораў.

Што мяняецца

Увядзенне гэтых навін перанеслі з 1 снежня гэтага года на 1 кастрычніка 2025 года. Гаворка пра маркіроўку некаторых тавараў адмысловымі налепкамі. Гаворка пра безалкагольныя напоі, сокі, мабільныя тэлефоны і ноўтбукі).

Таксама ўлады маюць намер увесці нагляд на асобныя групы тавараў. Калі спрасціць, але бізнэсу трэба будзе перадаваць падатковай звесткі аб астатках.

Гаворка пра макарону, крупы, малочную прадукцыю, кандытарскія вырабы, шакалад, гарбату, каву, абутак, бытавую тэхніку, электрычныя дрылі, мыйныя сродкі.

"Прыняцце пастановы дазволіць айчынным вытворцам, суб'ектам гандлю і імпарцёрам названых тавараў лепш падрыхтавацца да ўвядзення маркіроўкі і адсочвання тавараў», — адзначаюць у Міністэрстве падаткаў і збораў.

Што гэта азначае для бізнэсу і пакупнікоў

Лічбавая маркіроўка дазволіць прасочваць ўвесь шлях такога тавару - ад вытворцы да спажыўца. Мяркуецца, што такі механізм дае пэўныя перавагі бізнэсу. Па-першае, гэта паскарае і спрашчае дакументаабарачэнне, працэсы ўзаемадзеяння бізнэсу і дзяржавы. Па-другое, гэта дазваляе падвысіць канкурэнтаздольнасць добрасумленных прадпрымальнікаў і знізіць рызыкі ўкладання ўгод з несумленнымі гульцамі як на знешнім, так і на ўнутраным рынку.

Чыноўнікі мяркуюць, што для пакупнікоў гэта плюс — яны атрымаюць гарантыю набыцця легальнага тавару.

Адначасова з усім гэтым маркіроўка тавараў нясе дадатковыя выдаткі для бізнэсу (спецыяльная налепка патрабуе аплаты), што можа быць перанесеная ў раздробны кошт. Гэта значыць для пакупнікоў тавар можа стаць даражэйшым.

Апошнія навіны