Беларуска спрабавала завезці з Турцыі «для сябе» 120 кг лекаў
- 27.11.2024, 16:05
У дачыненні да жанчыны пачалі адміністрацыйны працэс.
Беларуска мела намер завезці «для сябе» 120 кг лекавых сродкаў і ін'екцыйных шпрыцаў. Але мытня не дала «дабро», паведамляе «Зеркало» са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Медыкаменты 38-гадовая жанчына, якая прыбыла ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» авіярэйсам «Стамбул-Менск», спакавала ў чатыры валізкі. Пры гэтым яна выбрала «зялёны калідор», тым самым заявіўшы аб адсутнасці тавараў, якія падлягаюць абавязковаму пісьмоваму дэклараванню.
«Лагічна, што супрацоўнікі Менскай рэгіянальнай мытні такі аб'ёмны багаж даглядзелі», - растлумачылі ў мытні.