The Economist назваў страты УСУ ў вайне з Расеяй
- 27.11.2024, 17:37
Яны непараўнальныя з расейскімі.
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіне маглі загінуць не менш за 60-100 тысяч украінскіх вайскоўцаў, яшчэ 400 тысяч - атрымалі цяжкія раненні і больш не могуць ваяваць, піша The Economist са спасылкай на справаздачы выведак, аналітыкаў і чыноўнікаў.
Выданне падкрэслівае, што лічбы вельмі цяжка праверыць незалежна. Ацэнкі грунтуюцца на звестках са справаздач або раздрукаваных справаздач выведвальных агенцтваў, службовых асоб Міністэрства абароны, даследчыкаў і выведзвестак з адкрытых крыніц.
Указаныя страты, імаверна, не ўключаюць салдат, якія прапалі без вестак, паказвае The Economist.
Таксама аналітыкі спасылаюцца на звесткі сайта UA losss, які сцвярджае, што з 24 лютага 2022 года загінула не менш за 60 435 украінскіх жаўнераў. Згодна з падлікамі, больш за 0,5% даваеннага насельніцтва Украіны мужчын баяздольнага ўзросту (18-49 гадоў) былі забітыя ў выніку ўварвання РФ.
Паводле звестак Генштаба УСУ на 27 лістапада, краіна-агрэсарка з 24 лютага 2022-га страціла ва Украіне прыблізна 735 410 вайскоўцаў забітымі і параненымі, амаль 1580 з іх - за апошні дзень.