У Беларусі забаранілі расейскія рыбныя палачкі і бургеры
- 27.11.2024, 17:38
У іх знайшлі патагенныя мікраарганізмы.
У беларускіх крамах знайшлі рыбныя паўфабрыкаты, небяспечныя для здароўя, паведамляе Дзяржстандарт.
Праблемная прадукцыя - замарожаныя бургеры і палачкі, вырабленыя ТАА «ПАЛАР СІФУД РАША» ў Калужскай вобласці. Імпартам займалася ЗАТ «Дабраном».
Згодна са звесткамі Дзяржстандарта, гэтыя тавары парушаюць патрабаванні тэхнічных рэгламентаў Мытнага і Еўразійскага эканамічных саюзаў. У прадукцыі выявілі бактэрыі групы кішачнай палачкі і небяспечныя мікраарганізмы, у тым ліку сальманэлу.
22 лістапада было выдадзена прадпісанне выключыць паўфабрыкаты з продажу. Да 29 лістапада ўся небяспечная прадукцыя павінна знікнуць з паліц крамаў.