BE RU EN

Падзенне рубля справакавала паніку ў РФ

  • 27.11.2024, 18:48

Аналітыкі спрагназавалі скачок коштаў прадуктаў.

Паніка ў Расеі праз падзенне рубля распаўсюдзілася і на прадуктовы рынак. Супермаркеты вымушаныя тэрмінова перапісваць цэннікі.

Аналітыкі праекта адзначылі, што мясцовыя вытворцы, у якіх ёсць запасы прадукцыі, чакаюць значнага росту коштаў. Вось толькі аб'ёмы прадукцыі ў сховішчах абмежаваныя праз дрэнны ўраджай а якасць агародніны далёка не самая найлепшая, таму ў крамах у асноўным імпартная садавіна і агародніна.

Адзначаецца, што сеткі вымушаныя перапісваць цэннікі, але з самай вялікай праблемай сутыкнуліся тыя расейскія гандляры, якія займаюцца наўпроставым імпартам. У многіх з іх маюць адтэрміноўкі па выплатах за прадукцыю, таму прыбытак пры куплі даляраў новым курсам можа не кампенсаваць усе выдаткі на імпарт. Пры гэтым мясцовыя імпарцёры ўжо не хочуць адгружаць садавіну і агародніну па раней узгодненых цэнах з той жа прычыны.

У сваю чаргу попыт на гародніну і садавіну ў Расеі ўпаў, бо спажыўцы спрабуюць выдаткаваць рубель, які абясцэньваецца, купляючы бытавую тэхніку, аўто і іншыя дарагія тавары.

Аналітыкі чакаюць, што неўзабаве кошты імпартных прадуктаў у РФ вырастуць прыблізна на 15-20% пры ўмове, што дэвальвацыя рубля спыніцца. У сваю чаргу паднімуцца кошты мясцовай прадукцыі не менш як на 10-15 адсоткаў.

Апошнія навіны