BE RU EN

Экспэрт у нерухомасці назваў дату, да якой лепш прадаць кватэру ў Беларусі

  • 28.11.2024, 10:06

"Інакш страціце свае грошы".

Агент з нерухомасці расказаў, калі лепш за ўсё прадаваць кватэру ў Беларусі, калі ёсць такая неабходнасць. Паводле яго слоў, калі курс даляра будзе расці або застанецца на тым жа ўзроўні, што зараз, кошты на жыллё пачнуць падаць. Спецыяліст дадаў: як правіла, рынак рэагуе на такія пературбацыі на працягу аднаго-двух месяцаў, піша "Тэлеграф".

“Улічваючы тое, што наперадзе ў беларусаў шмат святаў, будзе натуральны адток пакупнікоў. За гэты час рынак насыціцца прапановамі, і ў пакупнікоў будзе выбар, каб набыць сабе нерухомасць. Таму рэкамендую тым, хто жадае прадаць кватэру, зрабіць гэта неўзабаве. Пажадана да Новага года, інакш вы страціце свае грошы”, - падкрэсліў спецыяліст.

“Нічога ў нас не будзе падаць. Паглядзіце на аўтамабілі: каштуюць, гніюць, але ніхто танней не аддасць! А кватэру можна выпусціць у арэнду, - выказаў уласнае меркаванне адзін з карыстальнікаў TikTok, на што рыэлтар загадкава адказаў: “Паглядзім, што будзе праз 2-3 месяцы...”

Дарэчы, некаторыя беларусы не пагадзіліся з такім прагнозам, папракнуўшы спецыяліста ў тым, што яму "абы зарабіць". У адказ на гэта аўтар роліка падкрэсліў, што не без гэтага, аднак яго меркаванне небеспадстаўнае, паколькі за плячыма дзевяцігадовы досвед продажаў.

“Кошты растуць з вясны 2023 года. З таго моманту ўмовы для пакупкі толькі палепшыліся: крэдыты, стабільны курс даляра, рост заробкаў. Цяпер усё наадварот: крэдыты сталі даражэйшымі, а курс расце...” - дадаў агент у нерухомасці.

Тым часам у сераду, 27 лістапада, курс даляра пераадолеў псіхалагічную адзнаку на 3,5 рублі за адзінку амерыканскай валюты. Па выніках учорашніх таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы ён падаражэў адразу на 6 капеек (1,74%). Дарэчы, ён расце ўжо 11-я таргі запар.

Апошнія навіны