BE RU EN

Гісторыя для Пуціна атрымалася архіскандальная

  • Александр Невзоров
  • 28.11.2024, 10:25

Даўно ён не ўблытваўся ў такую ганьбу.

Да самага апошняга моманту Захад не мог паверыць у тое, што “Арэшнік” - чарговы пуцінскі блеф, пададзены пад апакаліптычным соусам “амаль канца свету”.

Прэзентуючы “поўнае знішчэнне Южмаша “Арэшнікам” крывасмок быў асабліва нахабны і пераможны.

Ён здуру развёў жудасную апакаліптыку пра «фатальную, аналагаўнетную, неперахопную і бязлітасную» зброю.

У той момант крамлёўскі Вова яшчэ не ведаў, што ракета не ўзарвалася, ды і не збіралася гэтага рабіць.

Крыху пазней з'явіліся спадарожнікавыя здымкі цалюткага завода і падрабязнасці канструкцыйных нюансаў "вялікай ракеты", якая ніякай выбухоўкі несці "пакуль не можа", а на "дапрацоўку патрабуецца два-тры гады".

Так, галоўкі падзяліцца могуць, але нікога цяжэйшага, чым Белавусаў і пяць ягоных намеснікаў у іх размяшчаць нельга.

Бамбіць жа Белавусавым забараняюць канвенцыі аб недапушчальнасці біялагічнай зброі.

Гісторыя атрымалася архіскандальная. Такога глупства ніхто не чакаў нават ад Крамля. Даўно ён не ўблытваўся ў такую ганьбу.

“Суперзброя” паказала не зубы, а голыя дзясны Расеі.

“Жахлівая ракета” была бутафорыяй, а Пуцін “абсіканым старычынай”. Цяпер яго сушаць: прапаганда ўключыла дзясятак выратавальных версій. Яны ўсё смешныя, але не пераканаўчыя.

Крывасмок упарта не сохне.

Вядома, яму не звыкаць да такой ролі, але гэты ўдар быў занадта моцны нават для вялікага аналагаўнета.

Дапрацоўка “Арэшніка” малаверагодная, бо ўсе канструктары макета былі выкліканыя ў Крэмль і загрызеныя ў прэзідэнцкім кабінеце.

Аляксандр Няўзораў, “Тэлеграм”

Апошнія навіны