BE RU EN

Le Monde: Украіна перанакіроўвае «Шахеды» ў Беларусь

  • 28.11.2024, 12:07

З дапамогай РЭБ.

Украіна з дапамогай сродкаў РЭБ можа падмяняць каардынаты ў расейскіх “Шахедах" і накіроўваць іх на тэрыторыю РФ і яе хаўрусніка Беларусі, паведамляе 27 лістапада Le Monde.

У матэрыяле гаворыцца, што расейскія акупанты імкнуцца вычарпаць рэсурсы ўкраінскай СПА нападамі дронаў, якія нашмат таннейшыя за ракетныя атакі.

Раніцай 26 лістапада расейскае войска правяло адзін з самых масаваных нападаў з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет па тэрыторыі Украіны. РФ выкарыстала 188 “Шахедаў" і чатыры балістычныя ракеты Іскандэр-М. Частку дронаў украінскаму войску ўдалося адцягнуць у бок Расеі і Беларусі.

Паводле заявы паветраных сіл УСУ, удалося знішчыць 76 дронаў з выкарыстаннем кінэтычных сродкаў, уключаючы знішчальнікі, гелікаптэры, мабільныя зэнітныя батарэі і ракеты “зямля-паветра”. Яшчэ 95 беспілотнікаў былі абясшкоджаныя дзякуючы сістэмам радыёэлектроннай барацьбы і тэхналогіі падробкі спадарожнікавых каардынатаў, што вывела іх з ладу.

Апошнія навіны