BE RU EN

Даляр устанавіў чарговы гістарычны максімум у дачыненні да беларускага рубля

  • 28.11.2024, 13:30

Еўра таксама падаражэў.

На таргах Беларускай валютнай фондавай біржы 28 лістапада даляр зноў падаражэў і ўстанавіў чарговы гістарычны максімум у дачыненні да беларускага рубля.

Даляр падаражэў на 1,76% — да 3,5951 рубля. Нагадаем, апошні раз даляр устанавіў гістарычны максімум 27 лістапада гэтага года.

Еўра падаражэў на 3,43% — да 3,8529 рубля.

Расейскі рубель патаннеў на 0,44% - да 3,2927 рубля за 100 расейскіх рублёў.

Юань стаў даражэйшым на 1,13% — да 4,9056 рубля за 10 юаняў.

Апошнія навіны