У Асіповіцкім раёне пара замерзла да смерці па дарозе з крамы
- 28.11.2024, 15:37
Трактарыст выявіў загінулых на лясной дарозе.
У лесе непадалёк ад вёскі Кляпчаны Мост былі знойдзеныя целы 70-гадовага мужчыны і яго 58-гадовай сужыцелькі. Пра гэта ў міліцыю паведаміў трактарыст, які выявіў загінулых на лясной дарозе. Медыкі канстатавалі смерць пары, а Следчы камітэт пачаў праверку абставін інцыдэнту. Экспэрты правялі неабходныя даследаванні і высветлілі, што абодва былі п'яныя, паведамляе Дзяржаўны камітэт судмедэкспэртыз (ГКСЭ).
Целы знайшлі яшчэ ў канцы кастрычніка. Паводле звестак следства, загінулыя — жыхары вёскі Кляпчаны Мост. Удзень раней яны адправіліся ў суседнюю вёску па прадукты, аднак дадому так і не вярнуліся. Іх целы былі знойдзеныя толькі раніцай наступнага дня.
Судова-медыцынская экспэртыза ўстанавіла, што прычынай смерці стала агульнае пераахаладжэнне арганізма. У крыві загінулых былі выяўленыя сляды алкаголю: у жанчыны — 1,3 праміле, у мужчыны — 2,7 праміле.
Як адзначаюць экспэрты, пераахаладжэнне арганізма можа развіцца нават пры даволі плюсавой тэмпературы паветра (+4...+10°С) і пагаршаецца такімі чыннікммі, як моцны вецер, высокая вільготнасць, фізічнае знясіленне і наяўнасць хранічных захворванняў. Алкагольнае ап'яненне, як у гэтым выпадку, толькі ўзмацняе рызыку, паколькі алкаголь павялічвае цеплааддачу і прытупляе здольнасць адэкватна ацэньваць навакольную сітуацыю і свой стан.
Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз папярэджвае: пераахаладжэнне магчыма не толькі зімой, але і ў міжсезонне. Каб пазбегнуць трагічных выпадкаў, важна пазбягаць доўгага знаходжання на холадзе, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама надаваць увагу выбару цёплай вопраткі і абутку.