Беларусь выдала Расеі яе грамадзянку
- 28.11.2024, 18:05
Яе затрымалі ў нашай краіне.
Генеральная пракуратура Беларусі задаволіла просьбу Генеральнай пракуратуры РФ аб выдачы грамадзянкі Расеі 1978 года нараджэння для прыцягнення да крымінальнай адказнасці за дапамогу ў махлярстве, учыненым групай асоб у асабліва значнай суме, паводле ч.5 арт.33 і ч.4 арт.159 КК РФ, паведаміла беларускае нагляднае ведамства.
Паводле інфармацыі беларускай Генпракуратуры, абвінавачаная ў 2022 годзе пасадзейнічала злачыннай групе, якая займалася крадзяжом сродкаў лізінгавай арганізацыі, у выніку супрацьпраўнай дзейнасці юрыдычнай асобе прычыненая шкода ў суме, эквівалентнай 5,5 млн беларускіх рублёў.
Адзначаецца, што Дэпартамент выканання пакаранняў МУС перадаў абвінавачаную «кампетэнтным органам РФ».