У Менску адкрыецца рэстарацыя, якая прапрацуе ўсяго год
- 28.11.2024, 18:34
Потым гаспадар з'едзе з Беларусі.
З анонсаў у сацсетках вядомыя дзве рэчы: у меню сапраўды будзе тако, а пакаштаваць фірмовыя стравы можна толькі цягам года: праз 365 дзён рэстарацыя закрыецца. «Онлайнер» пагутарыў з уладальнікам і даведаўся дэталі.
Мужчыну клічуць Джавані, ён родам з Мексікі. У інтэрв'ю Джавані расказаў, што ў Беларусь прыехаў тры гады таму. Тут яму спадабалася, і ён захацеў застацца.
У відэароліку ўладальнік раскрыў падрабязнасці аб фестывалі ў Менску, дзе падавалі мексіканскую ежу, але ў яго ўзніклі пытанні да аўтэнтычнасці рэцэптаў. Пры гэтым Джавані добра ставіцца да беларускіх рэстарацый, якія падаюць тако: «Гэта вялікая праца людзей, і яны ўсе малайцы, было смачна». Але мужчына хоча паказаць беларусам і арыгінальныя рэцэпты.
Нягледзячы на падрыхтоўку і ўкладзеныя намаганні, рэстарацыя Tacos.by ўсё ж прапрацуе ўсяго год. Уладальнік тлумачыць гэта тым, што менавіта столькі ён плануе прабыць у Беларусі.
«Мая праца - быць блогерам на YouTube, а не працаваць у рэстарацыі. Таму праз год я яе закрыю».
Пакуль установа адкрывалася для наведвальнікаў у выпадковыя дні на некалькі гадзін. Афіцыйнае адкрыццё плануецца на 3 снежня, лакацыя - Куйбышава, 45.