BE RU EN

У чэмпіянаце Беларусі згуляны самы дзейсны матч сезону

  • 28.11.2024, 21:05

БАТЭ і «Смаргонь» на дваіх забілі 11 галоў.

На «Барысаў-Арэне» сустрэліся БАТЭ і «Смаргонь». Матч закончыўся з лікам 7:4 на карысць барысаўчанаў.

У БАТЭ ніводнаму футбалісту не ўдалося забіць больш за адзін мяч: усе сем запісалі на свой рахунак розныя гульцы. У гасцей дубль аформіў Цярэнцій Луцэвіч.

Раней самым выніковым матчам сезону была сустрэча берасцейскага «Дынама» і «Нафтана», якая прайшла 15 верасня і закончылася з лікам 6:3. Акрамя таго, гульня БАТЭ і «Смаргоні» ўвайшла ў топ-3 сярод самых дзейсных за 33-гадовую гісторыю.

Апошнія навіны