У Нарвегіі ўхвалілі павелічэнне дапамогі Украіне да 3,2 млрд даляраў у 2025 годзе
- 28.11.2024, 21:27
Такія грошы закладуць у бюджэт.
Парламенцкія партыі Нарвегіі дамовіліся вылучыць 35 млрд нарвежскіх кронаў (3,2 млрд даляраў) на дапамогу Украіне ў 2025 годзе. Такія грошы закладуць у бюджэт.
Пра гэта паведамляе Vart Land.
Прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ правёў сустрэчу з лідарамі парламенцкіх партый, на якой абмяркоўвалася фінансаванне дапамогі Украіне ў 2025 годзе.
Такую сустрэчу пастанавілі правесці пасля таго, як у праект дзяржбюджэту Нарвегіі заклалі на дапамогу Украіне ў 2025 годзе толькі 15 млрд кронаў (блізу 1,3 млрд даляраў). Гэта выклікала незадаволенасць у апазіцыйных партый, яны ў адказ запатрабавалі вылучыць 45 млрд кронаў (больш за 4 млрд даляраў).
«Гэта важны сігнал для Украіны, якая перажывае цяжкія часы, і важны сігнал для тых, хто нападае», – заявіў кіраўнік нарвежскага ўраду пасля сустрэчы з лідарамі парламенцкіх партый.
Ён удакладніў, што ў ходзе сустрэчы спрабаваў знайсці такую пастанову, якое падтрымаюць усе партыі ў парламенце. Лідары партый падтрымалі вылучэнне 3,2 млрд даляраў.
Варта заўважыць, што на дапамогу Украіне ў 2024 годзе Нарвегія вылучыла 27 млрд нарвежскіх крон (2,44 млрд даляраў).