У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Воршы
- 29.11.2024, 9:48
Ён узначальваў аддзел папраўчага працэсу.
Стала вядома пра смерць 53-гадовага маёра ўнутранай службы ў запасе Аляксандра Шынкевіча. Міліцэйская газета «На страже» паведаміла пра ягоную трагічную гібель, піша «Наша Ніва».
Адзначаецца, што ўся яго дзейнасць была звязана з папраўчай калоніяй №8 у Воршы. Гэтая калонія, у якой адбываюць пакаранне паўторна асуджаныя.