BE RU EN

Някляеў: Б'ецца на той зямлі беларускае сэрца

  • 29.11.2024, 12:34

Народны паэт не страчвае аптымізму.

Паэт Уладзімір Някляеў у інтэрв'ю «Нямецкай хвалі» заклікаў беларусаў не страчваць веру ў будучыню:

- Знішчэнне Беларусі пачалося не сёння. Знішчалі нас ужо дзясяткі разоў. Усё, здавалася, каменя на камені не засталося. Раскідалі ўсё. Лясы нашы высеклі, палі нашы спалілі.

Нічога такоўскага! Усё адрастае, вырастае, квітнее. Не знікае мова, не знікае інтэлект гэтага народа, розум гэтага народа, душа гэтага народа. І б'ецца, б'ецца на той зямлі беларускае сэрца. І так і будзе!

Апошнія навіны