У Беларусі за «агентурную дзейнасць» асудзілі 19 замежнікаў
- 29.11.2024, 15:20
Гэта мінімальная лічба з 2022 года.
З пачаткам поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны ў Беларусі пачасціўся пераслед замежнікаў за "агентурную дзейнасць" арт. 3581 Крымінальнага кодэкса, паведамляе праваабарончы цэнтр «Весна».
Паводле звестак праваабаронцаў, “агентурная дзейнасць" інкрымінаваная грамадзянам Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Японіі, Нямеччыны.
Усяго паводле гэтага артыкула асуджана не менш за 19 чалавек, разам з іншымі абвінавачваннямі ім прызначана агулам 135 гадоў зняволення.
Са слоў юрыста "Вясны" Паўла Сапелкі, “агентурная дзейнасць — гэта няпэўна шырокае кола дзеянняў, якое вызначаецца, як супрацоўніцтва з няпэўна шырокім колам замежных або міжнародных суб'ектаў”, да такой дзейнасці можа быць аднесеная перадача несакрэтных звестак у мэтах нанясення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі".
Пры гэтым, адзначыў праваабаронца, “калі такія звесткі з’яўляюцца дзяржаўнымі сакрэтамі, то дзеянні будуць кваліфікавацца, як шпіянаж”.