Сотні тысяч беларусаў жывуць на суму $121 і менш
- 29.11.2024, 16:32
Гэта прызналі нават улады.
У статыстычным ведамстве расказалі аб узроўні жыцця беларусаў у трэцім квартале года. З гэтых звестак вынікае, што 3,5% жыхароў Беларусі жывуць на суму, ніжэйшую за бюджэт пражытачнага мінімуму. Цяпер гэта 437,8 рубля.
Адзначым, што афіцыйныя лічбы ў Беларусі часта перабольшваюцца. Маштаб праблемы можа быць значна большым.