Якія зніжкі прапануюць менскія ўнівермагі ў выходныя
- 29.11.2024, 20:41
Да 70 адсоткаў.
На 30 лістапада і 1 снежня сталічныя ўнівермагі абвясцілі скідкі да 70%.
Ужо можна і да Новага года пачаць рыхтавацца, і заскочыць у апошні вагон з сезоннымі набыткамі.
Спойлер – самую вялікую зніжку даюць у гандлёвым доме «На Нямізе».
ЦУМ
Пачнем рухацца з плошчы Якуба Коласа. Першы пункт «зніжкавага» маршруту – ЦУМ. Тут выгадна пачаць набываць можна ўжо ў пятніцу, 29 лістапада.
Ажно да нядзелі, 1 снежня, універмаг дае сваім пакупнікам зніжкі да 60 адсоткаў на набыццё нехарчовых тавараў коштам ад Br7 за штуку або метр.
Буйнагабарытную бытавую тэхніку ў гэтыя дні можна набыць танней на 15 адсоткаў.
ГУМ
У цэнтры беларускай сталіцы размяшчаецца адзін з найстарэйшых універмагаў горада – ГУМ. Тут 30 лістапада і 1 снежня абвешчана пра зніжэнне коштаў да 50%.
Менш будзе каштаваць толькі прадукцыя вылучанага асартыменту нехарчовых тавараў ад Br7 за адзінку.
Максімальныя зніжкі даюць на жаночае адзенне, дэкаратыўную і доглядавую касметыку.
ГД «На Нямізе»
Ва ўнівермагу ў самай гістарычнай мясцовасці сталіцы можна выгадна набыць у гэтыя выхадныя, напрыклад, ровар. Добры варыянт, калі даўно хацелася і яго ёсць дзе захоўваць.
А ўвогуле 30 лістапада і 1 снежня тут дзейнічаюць зніжкі ад 5 да 70% на некаторыя віды і катэгорыі тавараў. Часцей за ўсё тут назіраецца дысконт 40%.
Выгадней за ўсё набыць тут парфуму і касметыку асобных брэндаў.
ГЦ «Кiрмаш»
Ва ўсіх крамах «Кiрмашу» таксама ўжо з пятніцы, 29 лістапада, можна набыць тавары са зніжкамі ад 15 да 55%. Вось на што:
да 55% – на жаночае адзенне
да 50% – на ювелірныя вырабы, парфуму і касметыку
да 40% – на абутак і гадзіннікі
да 35% – на мужчынскае адзенне, галантарэю, тавары для дома, хатні тэкстыль і кераміку
да 30% – на бялізну, панчошна-шкарпэткавыя вырабы і мэблю
да 15% – на тавары для дзяцей.