BE RU EN

Еўрапейскую раду афіцыйна ўзначаліў экс-прэм'ер Партугаліі Кошта

  • 29.11.2024, 21:35

Шарль Мішэль пажадаў пераемніку поспехаў на гэтай пасадзе.

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль у пятніцу, 29 лістапада, афіцыйна перадаў свае паўнамоцтвы былому прэм'ер-міністру Партугаліі Антоніу Кошта.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

Падчас цырымоніі ў будынку Еўрапейскай рады ў Брусэлі Мішэль заявіў, што кіраўніцтва Еўрарадай было «гонарам ягонага жыцця», і пажадаў пераемніку поспехаў на гэтай пасадзе.

У сваёй прамове, якую Кошта вымавіў часткова на французскай, ён таксама падзякаваў свайму папярэдніку і падкрэсліў, што ягонай мэтай як старшыні Еўрарады будзе далейшае падтрыманне «адзінства Еўропы ў разнастайнасці».

Узгадаў ён і пра поўнамаштабнае расейскае ўварванне ва Украіну, якое доўжыцца 1010 дзён, падкрэсліўшы, што мір не можа быць дасягнуты любым коштам.

«Мір не можа азначаць капітуляцыю. Мір не павінен узнагароджваць агрэсара. Мір ва Украіне павінен быць справядлівым, ён павінен быць доўгім і грунтавацца на міжнародным праве», – падкрэсліў Кошту.

Ён дадаў, што на гэтым фоне Еўразвяз павінен пацвердзіць сваю рэпутацыю мірнага праекту, «стаўшы больш моцным, эфектыўным, устойлівым і больш аўтаномным у сферы бяспекі і абароны».

Апошнія навіны