BE RU EN

Байцы Нацгвардыі збілі з кулямёта расейскі дрон над Кіевам

  • 3.11.2024, 12:59

Фотафакт.

Ваяры Нацгвардыі збілі расейскі робат над Кіевам падчас чарговай атакі. БПЛА «прызямлілі» з дапамогай кулямёта.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Нацгвардыю.

«Падчас чарговай расейскай паветранай атакі на Кіеўшчыну нацгвардзейцы паспяхова знішчылі варожы беспілотны апарат дакладным агнём з кулямёта», - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаюць у Нацгвардыі, дзеянні вайскоўцаў па ахове паветранай прасторы над сталіцай дазволілі знішчыць расейскі БПЛА без чалавечых ахвяр і разбурэнняў.

Апошнія навіны