Выбары ў Малдове: улады заявілі аб арганізаваным падвозе выбарцаў на ўчасткі
- 3.11.2024, 17:29
Людзей транспартуюць з РФ у Беларусь.
Паліцыя Малдовы зафіксавала "арганізаванае транспартаванне выбарцаў" на выбарчыя ўчасткі падчас другога тура прэзідэнцкіх выбараў. Гэта тычыцца галасавання як на тэрыторыі краіны, так і за мяжой, паведамляе Prima Sursă.
Указваецца, што ўлады краіны расследуюць і збіраюць довады паветранага транспартавання выбарцаў з Расеі ў шэраг краін. У Беларусь, Азербайджан і Турцыю.
Улады заклікаюць грамадзян у выпадку выяўлення такіх парушэнняў паведамляць пра іх у Адзіны нацыянальны цэнтр экстраных выклікаў (нумар 112). Падкрэсліваецца, што меры прымаюцца для "абароны цэласнасці выбарчага працэсу".
Нагадаем, 3 лістапада ў Малдове праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Праеўрапейская прэзідэнтка Мая Санду змагаецца з кандыдатам Аляксандрам Стаянагло, які падтрымліваецца прарасейскай партыяй.