Брытанскае «мегаапытанне» прагназуе перамогу Гарыс у ЗША
- 3.11.2024, 18:22
Сацыялагічная кампанія апытала больш за 31 тысячу выбарцаў.
Брытанская сацыялагічная кампанія Focaldata выкарыстоўвала сваю тэхналогію апытання з вялізнай выбаркай і папярэдне спрагназавала перамогу Камалы Гарыс на выбарах у ЗША.
Пра гэта паведамляе Politico.
Focaldata апытала больш за 31 тысяч выбарцаў па ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў на працягу апошняга месяца ў рамках інавацыйнага тыпу апытання пад назвай MRP, якое апошнія гады набыло значны ўплыў у Вялікабрытаніі. Вынікі былі перададзеныя эксклюзіўна Politico.
Спалучаючы вынікі MRP-апытання з вынікамі свайго маштабнага онлайн-апытання ў «вагальных» штатах, Focaldata ацэньвае, што Гарыс, магчыма, пераможа ў Мічыгане з перавагай амаль на 5 пунктаў, у Невадзе – з перавагай у блізу двух пунктаў, і з невялікай перавагай у Пенсільваніі і Вісконсіне.
Focaldata мяркуе, што Трамп выперадзіць Гарыс у Джорджыі і Паўночнай Караліне. Звесткі онлайн-апытанняў і MRP-мадэлявання разыходзяцца ў дачыненні да Арызоны.
Перавага Гарыс часткова тлумачыцца яе прывабнасцю сярод белых жанчын старэйшага ўзросту. Трамп атрымаў перамогу сярод маладых чарнаскурых і гішпанамоўных мужчын.
"Наша мадэль MRP паказвала перамогу Трампа на працягу ўсёй кампаніі, і толькі ў апошнім абнаўленні яна змянілася на карысць дэмакраткі", – сказаў Джэймс Канагасурыям, галоўная навуковая супрацоўнік Focaldata.
MRP - статыстычная мадэль, якая бярэ масіўную агульнанацыянальную выбарку, а затым выкарыстоўвае дэмаграфічныя звесткі, каб ацаніць вынікі выбараў на ўзроўні штатаў.
Метад, які называюць "мегаапытаннем", уварваўся на палітычную сцэну ў Вялікабрытаніі ў 2017 годзе, правільна прадказаўшы, што прэм'ер Тэрэза Мэй страціць большасць у парламенце ў той час, калі большасць апытанняў сведчылі, што яна атрымае вялікую перамогу.
Focaldata працуе над амерыканскімі апытаннямі ўжо некалькі месяцаў.