BE RU EN

Бяспраўнік у Менскім раёне «зарабіў» шэсць пратаколаў

  • 3.11.2024, 21:09

Падчас пагоні ён рэзнуўся ў аўто ДАІ.

На трасе Менск-Мікашэвічы мужчына паспрабаваў уцячы ад ДАІ. Падрабязнасці расказалі ва УУС Мінаблвыканкама.

Інцыдэнт здарыўся ў пятніцу 2 лістапада пад Менскам а 05.04 раніцы. Так, на 10-м кіламетры аўтадарогі Р-23 дзяржаўтаінспектары спынілі легкавік "Шкода". Калі інспектар папрасіў кіроўцу паказаць пасведчанне кіроўцы, мужчына праігнараваў патрабаванне і зноў пачаў рух. Пачаўся пераслед.

Кіроўца ігнараваў патрабаванні аб спыненні, уключаныя пробліскавыя маячкі чырвона-сіняга колеру і гукавыя сігналы, спрабуючы адарвацца ад пераследу. У нейкі момант мужчына пачаў разварочвацца, пачаў рух заднім ходам і сутыкнуўся з аўто ДАІ, але працягнуў рух.

Ужо ў Менску на вуліцы Кіжаватава кіроўцу ўдалося спыніць і затрымаць. Высветлілася, што "Шкодай" кіраваў 35-гадовы жыхар Менскага раёна. Мужчыну раней пазбавілі пасведчання кіроўцы за ўчыненае ДТЗ.

На парушальніка склалі шэсць адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за бяспраўнае кіраванне. Аўто канфіскавалі і адправілі на штрафную стаянку.

Апошнія навіны