BE RU EN

Пад Барысавам адбылося сур'ёзнае ДТЗ з удзелам маршруткі

  • 3.11.2024, 21:49

Пацярпелі дзевяць чалавек.

Пад Барысавам вечарам, 3 лістапада, лоб у лоб сутыкнуліся легкавік і маршрутка. Пацярпелі не менш за дзевяць чалавек, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

ДТЗ адбылося на 43 кіламетры аўтадарогі Р53, якая злучае Менск з Барысавам, Volkswagen сутыкнуўся з маршруткай.

Пацярпелі дзевяць чалавек, двое з іх - пасажырка легкавога аўтамабіля і 13-гадовы падлетак з маршруткі - дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Устанаўліваюцца акалічнасці здарэння.

Следчыя просяць відавочцаў ДТЗ патэлефанаваць на нумар 8(029)379-40-70.

Апошнія навіны