BE RU EN

«Майго ўзводу больш няма, колькі народу страцілі»

  • 30.11.2024, 10:12

Паранены акупант запісаў відэа пад уражаннем ад моцы УСУ.

Паранены расейскі вайсковец падчас эвакуацыі запісаў відэа, расказаўшы пра страшныя маштабы стратаў УС РФ ва Украіне.

Паводле ягоных словаў, ён з саслужыўцам – адзіныя, каму з іх узводу пашчасціла выжыць. Абодва параненыя і ў момант запісу роліка пешшу ідуць у прызначаны пункт эвакуацыі, паведамляе «Диалог.UA».

«Са мной таварыш, выходзім з гэтай… “Чарапахі” (верагодна, назва пазіцыі – рэд.). Колькі народу страцілі, гэта проста… Майго ўзводу больш няма. Вось гэтыя ўсе кропкі на твары – гэта прылёты аскепкаў. Вось такі “прыгажун”, сабраў усе аскепкі сваім (тварам – рэд.). Прастрэленая нага... Вось вяртаемся на эвакуацыю. Спадзяюся, мне нагу не адпілуюць», – заявіў расеец.

Адзначым, што, паводле папярэдніх звестак, лістапад стане рэкордным для УС РФ у стратах у вайне. На стан раніцы 29 лістапада колькасць загінулых і параненых перавысіла 42 тыс. чалавек.

Апошнія навіны